Снежаньскія вандроўкі Біла і Болы

Апошнім месяцам года каманда “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў актыўна прэзентавала аўдыё-версію кнігі пра дзяўчынку з асаблівасцямі (“Суперкніга пра Біла з Болаю”, аўтар Гуніла Бэргстрэм, пераклад А. Хадановіч, А. Башарымава, Н. Кандрусевіч; агучванне А. Хітрык, П. Харланчук).

Гэтая гісторыя, знаёмая ўжо многім, здаецца, простая і звычайная, але ёсць у ёй нешта, што прымушае па-новаму глядзець на наш свет, пераасэнсоўваць сваё стаўленне да тых ці іншых з’яў у грамадстве. Радасць і боль, страх і прыняцце спалучаюцца ў гэтай звычайнай-незвычайнай кнізе.

Сябры грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” завіталі з гэтай гісторыяй да дзяцей і дарослых:

 - у прыватны дзіцячы садок-школу “Жылі-былі” (Калодзішчы)

- дзіцячую бібліятэку № 6 (Мінск)

- дзіцячую бібліятэку імя Ф.Багушэвіча (Мінск)

- палац дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна “Золак” (Мінск)

- курсы “Мова Нанова” ў Бабруйску і Маладзечна

- у цэнтр экалогіі (Барысаў)

У тэатралізаваных прадстаўленнях паўдзельнічала “рыцарская” каманда Юрыя Усціновіча.




 


Будзьма беларусамі