27 снежня — дзень памяці Таццяны Сапач

27 снежня 2010 года ў аўтамабільнай аварыі загінула Таццяна Сапач — паэтка, журналіст, перакладчык, жонка журналіста і пісьменніка Сяргея Дубаўца.

Таццяна Сапач нарадзілася 26 жніўня 1962 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987 годзе заснавала культуралагічную праграму «Альбаросіка» на Беларускім радыё. У 2000—2001 гадах супрацоўнічала з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі». Адна з аўтараў перадачы «Палітычная геаграфія» беларускай службы «Радыё Свабода». З 1991 года рэдактар і аўтар праграмы «Віленскі сшытак» на Літоўскім нацыянальным тэлебачанні. Аўтар літаратурных перакладаў з літоўскай і польскай моў. У 1992 годзе ў Таццяны Сапач выйшаў зборнік паэзіі «Восень», у 2008-м — «Няхай не пакіне нас восень».

Светлая памяць...

...Калi ўдача цябе пакiне,
i жана дарагая, i дочкi,
за гарой застанецца Вiльня,
за гарою прачнешся аднойчы
у пакоi, мiж мяккiх цацак
i вясёлых, з карункамi, кнiжак.
Нешта можа заўжды заставацца
для жывых. I для iншых.

                           Таццяна Сапач

Прэсавая служба СБП