6 снежня адбылася сустрэча з сябрамі СБП у Берасці
Дата публікацыі: 07.12.2012
2585

6 снежня ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася сустрэча, удзел у якой узялі пісьменнікі, сябры Брэсцкага абласнога аддзялення СБП. Сваю творчасць рэпрэзентавалі Іван Івашка, Леанід Філатаў, Васіль Дэбіш.
Вядоўцам вечарыны стаў паэт Алесь Каско.
Празаік Павел Ляхновіч адмыслова прыехаў з Пінска, каб прадставіць сваю новую кнігу “Зялёны дуб”.
Выступіў таксама літаратар і мастак Лявон Валасюк.
У межах імпрэзы прайшло ўручэнне пісьменніцкіх пасведчанняў творцам, прынятым у грамадскае аб’яднанне сёлета. Разам з прывітальным словам ад Эдуарда Акуліна, намесніка старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, іх атрымалі Аляксандр Рызо, Святлана Варонік, Марыя Якімук, Сяргей Амельчук.
Прэсавая служба СБП