Спачуванні Дзмітрыю Плаксу

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра смуткуе і выказвае словы глыбокага спачування сябру нашай арганізацыі, паэту і перакладчыку Дзмітрыю Плаксу. 2 жніўня Зміцер і Вольга страцілі адзінага сына Пятра. Дарагі Зміцер і Вольга, у гэтыя трагічныя дні мы разам з вамі падзяляем горыч гэтай незваротнай страты і перадаем словы падтрымкі ад дзясяткаў беларускіх літаратараў.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"