Спадчыну Сяргея Палуяна прэзентавалі ў БДУ
Дата публікацыі: 02.05.2019
15247

На філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Палуяна “След вечна жывы”, укладзенай Вячаславам Рагойшам і Таццянай Кабржыцкай. Кніга была выдадзена ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Перад студэнтамі выступілі старшыня СБП Барыс Пятровіч, слова бралі літаратуразнаўца Анатоль Верабей, намеснікі дэкана Павел Навойчык і Мікола Хмяльніцкі.
Прафесар Вячаслаў Рагойша веў прэзентацыю, спыняючыся на найбольш істотных момантах працы над кнігай.
На сустрэчы прагучалі тэксты са спадчыны Сяргея Палуяна ў выкананні студэнтаў факультэта і музычны эцюд “Элегія памяці” кампазітара Жывалеўскага.