Спектакль "Мой Багдановіч": прэм'ера 21 студзеня
Дата публікацыі: 12.01.2021
87

У 2021 годзе спаўняецца 130-год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які, пражыўшы ўсяго 25 гадоў, пакінуў нам багатую паэтычную спадчыну.
Сёння творы Багдановіча набываюць новае, надзвычай актуальнае гучанне. У выкананні ўладальніцы медаля Францыска Скарыны, майстра мастацкага слова Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай і спецыяльнага прызёра фестывалю “Неўскія купалы”, аўтара і выканаўцы Алены Маслоўскай прагучаць творы Максіма Багдановіча, а таксама паэтычныя і музычныя рэфлексіі Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Алега Лойкі, Яўгена Глебава, Ігара Паліводы, Уладзіміра Мулявіна.
Падчас мерапрыемства артысты выканаюць жанравыя беларускія народныя песні.
Паводле прэс-рэлізу