Навіны
16 лютага ў кнігарні «Логвінаў» прайшла сустрэча са шведскай пісьменніцай Ідай Ліндэ. Яна прэзентавала беларускія пераклады сваіх кніг «Нябесны футбол», «29 недасланых лістоў» і «Паехаць на поўнач, каб памерці».
У імпрэзе, акрамя аўтаркі, бралі ўдзел перакладчык Дзмітры Плакс і мадэратарка Надзея Кандрусевіч. Таксама прысутнічала Наталля Паваляева, якая пераклала і аформіла ўсе тры кнігі, і Андрэй Янушкевіч, у выдавецтве якога кнігі ўбачылі свет («Нябесны футбол» выйшаў па-беларуску нават раней, чым на мове арыгіналу).
Жанр «Нябеснага футбола» Іда жартам акрэсліла так: «альбо вельмі сумная кніжка для дзяцей, альбо вельмі вясёлы верш для дарослых». Зрэшты, больш за жанравае вызначэнне яе цікавілі ўзаемаадносіны між мовай і геаграфіяй. Яна вырасла побач з футбольнай пляцоўкай, якая сталася для яе краявідам дзяцінства. Таму ў футбольнай тэме пісьменніца пачуваецца «на сваёй палове поля».
У зборніку вершаў «29 недасланых лістоў» Іда хацела пагуляцца з лістом як цікавай формай і высветліць усе мажлівасці звароту «ты». За аснову яна ўзяла дваццаць дзевяць літар шведскага алфавіта. Адзін па адным яна пісала лісты людзям, якія нешта для яе значылі, і чые імёны пачыналіся з адпаведнай літары. Іда прызналася, што вершы зборніка атрымаліся надта блізкімі жыццю, і таму яна яшчэ не расказала пра кнігу бацькам.
«Паехаць на поўнач, каб памерці» — кагадзе выдадзены па-беларуску раман — пачынаецца як дэтэктыў, але неўзабаве ўсё больш нагадвае мазаіку жанраў, гісторый і герояў. Надзея Кандрусевіч адзначыла, што ў кнізе дастаткова цёмнага: забойствы, смерці, успаміны пра вайну і праблемы мігрантаў. Іда аджартавалася, што яна, пэўна, проста не ўмее пісаць пра вясёлае і светлае. Шмат у чым гэту кнігу натхніў змрочны альбом «Nebraska» Бруса Спрынгсціна, які гучаў з калонак перад пачаткам імпрэзы. Аўтарка расказала, што ў юнацтве, вандруючы па Паўночнай Швецыі, атаясамляла сябе са Спрынгсцінам і знаходзіла паралелі між тэкстамі яго песень і сумнай эканамічнай сітуацыяй Поўначы.
«Паехаць на поўнач» выклікаў цікавасць чытачоў. Пісьменніцу пыталі пра мову рамана, экранізацыю, персанажаў, рэакцыю на кнігу ў розных рэгіёнах Швецыі і яе ўласнае стаўленне да чытача.
Напрыканцы сустрэчы Наталля Паваляева запэўніла ўсіх, што яны з выдавецтвам «Янушкевіч» будуць рады і надалей выдаваць пераклады Іды Ліндэ.
Тэкст: Антон Уласенка, для https://lit-bel.org/
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------