Навіны
У кароткі спіс мастацкай намінацыі Прэміі Цёткі, якая даецца за найлепшае афармленне кнігі для дзяцей і падлеткаў, адмысловае журы ўключыла шэсць кніг. Усяго ў гэтай намінацыі было разгледжана 19 выданняў.
Мастакі і кнігі, якія ўвайшлі ў кароткі спіс:
Дар'я Барышнікава, Лілія Бусарава, Ксенія Гуніна-Авербург, Алеся Жыткевіч, Ганна Каралёва, Ілона Касабука, Алена Немік, Маша Петухоўская, Леся Пчолка, Таццяна Радзівілка, Дар'я Сазановіч, Антаніна Слабодчыкава, Кацярына і Марыйка Сумаравы, Марта Шматава, Кацярына Шутко — Ірына Саламаціна, Наталля Кухарчык. Яна была. Галіяфы
Дар'я Ганчарык-Чарняўская, Алена Карабань — З рога ўсяго многа. Мастацкая літаратура
Марыя Міцкевіч — Таццяна Дамаронак. Вясёлка над лесам. Звязда
Кацярына Першына — Алена Стэльмах. Павучок Славік. Мастацкая літаратура
Марыя Станкевіч — Анатоль Зэкаў. Варыла вячэру варона. Мастацкая літаратура
Вераніка Шпак — Генадзь Аўласенка. Як зубраня “Зубраня” наведала. Мастацкая літаратура
У склад мастацкага журы сёлета ўваходзяць Кацярына Дубовік, Васіліса Паляніна і Валерый Славук.
Журы звяртае ўвагу, што ацэньвае кнігі як цэльны твор, у якім ілюстрацыі, вокладка, макет, выбар шрыфту і паперы ды іншыя складнікі ўзаемадапаўняюць адно аднаго і разам працуюць на агульную ідэю. Асобную ролю ў стварэнні канчатковага прадукту грае таксама праца выдавецтва і якасць уласна друку. На жаль, сёння мастакам часта варта самім адсочваць працэс стварэння кнігі ад пачатку і да канца, каб атрымаць на выхадзе годны вынік.
Такім чынам, журы хацела б адзначыць досыць высокі ўзровень працы над ілюстрацыямі ў кнігах, аформленых Людмілай Каюковай (“Вяшчунка” Вольгі Любашынай), Веранікай Лемешавай (“Вухуцік. Васільвася” Кацярыны Хадасевіч-Лісавой) і Андрэем Пазняком (“Прыгоды Пінокіа” Карла Калодзі). Аднак іншыя якасці гэтых выданняў, на жаль, не дазволілі ім увайсці ў кароткі спіс.
Пераможцы кожнай намінацыі атрымаюць грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.
Звыклая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі сёлета не будзе праводзіцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. А каб не так сумавалася з гэтай нагоды, мы падрыхтавалі стракаты набор стыкераў. Вобразы для яго намалявала адна з лаўрэатак прэміі — Лізавета Лянкевіч. Усталяваць стыкерпак для Telegram можна па гэтай спасылцы, а для Viber — па гэтай .
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года пры падтрымцы фонда “Вяртанне”. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.
Паводле прэс-рэлізу
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------