Навіны

10 снежня ў міжнародны Дзень правоў чалавека была ўручана прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Прэмія была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода. Сёлета журы прэміі выбралі два пераможцы.

Алесь Пушкін, мастацкі альбом «Малюнкі з турмы»

Кніга выйшла ў 2019 годзе ў серыі «Беларускае турэмнае мастацтва» праваабарончага цэнтра «Вясна». У яго ўвайшлі выявы і тэксты, зробленыя Пушкіным ў 2012 годзе падчас адміністрацыйных арыштаў за мастацкія пэрформансы. Альбом быў выдадзены накладам у 500 асобнікаў.

У верасні 2012 году смаргонскі актывіст Уладзімір Шульжыцкі і мастакі суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча і Алесь Пушкін былі затрыманыя ў Смаргоні за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі па ўшанаванні ўгодкаў народзінаў Расціслава Лапіцкага, рэпрэсаванага кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенныя гады. Мастакі ў дзень акцыі ішлі з праваслаўнага храма праз горад, трымаючы ў руках партрэты Лапіцкага, якія яны напісалі самі. Першых трох аштрафавалі. Пушкіна як «арганізатара» пасадзілі на 10 сутак (удзельнікі акцыі казалі, Пушкіну прыпісвалі «непадпарадкаванне міліцыі», бо ён адмаўляўся ісці за міліцыянтам, пакуль той не будзе размаўляць па-беларуску).

Па выхадзе з турмы Пушкін прадставіў намаляваны ім альбом – міліцыянты пагадзіліся даць мастаку альбом і фламастары, якія перадаў праваабаронца Алесь Дзергачоў, і нават пагадзіліся не адбіраць тое, што намалюе. Выявы з таго альбому перавыдалі толькі праз сем гадоў.

У зняволенні Пушкін трымаў галадоўку, толькі піў ваду – і запісваў думкі, маляваў, што прыйдзе ў галаву: партрэты, вобразы, «жарсці і шкілеты ў шафе».

Сяргей Скрабец, «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка»

Сяргей Скрабец – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, кіраўнік апазіцыйнай дэпутацкай групы «Рэспубліка», сакратар БСДП Грамада, старшыня камісіі па пенітэнцыярнай сістэме Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 і 2006 гг., палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Сяргей рыхтуе да выдання сваю кнігу ўспамінаў у серыі «Беларуская турэмная літаратура» праваабарончага цэнтра «Вясна» (кніга будзе надрукавана ў гэтым годзе).

«Гэтая кніга не з’яўляецца споведдзю, многае я дасюль не магу напісаць, бо гэта можа негатыўна адлюстравацца на лёсах людзей, якія сёння працуюць на дзяржслужбе і рызыкуюць страціць працу. Я думаю, гэтая кніга будзе патрэбная тым маладым людзям, якія не спалохаюцца пайсці супраць плыні і не будуць баяцца падвергнуцца астракізму. Дабро не заўсёды перамагае зло – гэта аксіёма. Але тым не менш я ўпэўнены, што да ўлады прыйдуць людзі, якія паставяць грамадскія інтарэсы вышэй за ўласныя. Гэтая кніга для іх», – распавядае Сяргей у прадмове да кнігі.

Віншуем лаўрэатаў!

Беларускі Пэн-цэнтр
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------