Навіны

Вёска Мора на Беласточчыне – гэта радзіма найстарэйшага беларускага паэта Польшчы Віктара Шведа, якому 23 сакавіка спаўняецца 95 гадоў.

Віктар Швед, нягледзячы на свае 95 гадоў, заўсёды малады, прыгожы, шчаслівы, натхнёны, што нам, маладзешым літаратарам, застаецца толькі яму пазайздросціць, браць з яго прыклад, вучыцца ў яго літаратуры і аптымізму. А роднае яму Мора па-ранейшаму натхняе яго на новыя творы, вяртае ў маленства і юнацтва, якія не даюць яму старэць і падаць духам. Вось такі ён, Віктар Швед.

А яшчэ ён вельмі шчыры беларус. Пра гэта паэт адкрыта і публічна сказаў ажно ў 1957 годзе, калі ў беларускім тыднёвіку “Ніва” апублікаваў свой першы верш “Я – беларус”. А потым пра тое, што ён – беларус, што мова наша беларуская, што мы павінны гэтым ганарыцца – паэт піша ў кожным сваім паэтычным зборніку. Нацыянальная тэма скразной лініяй праходзіць праз усю творчасць Віктара Шведа:

Мы жыць не хочам у няволі.
І беларускай роднай мовы
Не адцураемся ніколі.
Памерці за яе гатовы…

Віктар Швед – беларускі пясняр Беласточчыны. А роднай вёсцы Мора ён прысвяціў дзясяткі паэтычных радкоў. Шмат настальгічных вершаў па вясковым маленству і юнацтву, па тых гадах, калі беларуская вёска сапраўды была вялікай, гаманлівай, таленавітай, народнай і дружнай. Дабрата, шчырасць, інтэлігентнасць духу – вось тыя рысы, якія вызначаюць сёння характар так званага лірычнага героя Віктара Шведа. Гэтыя рысы прысутнічаюць у зборніках вершаў “Жыццёвыя сцежкі” (1967), “Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Родны схоў” (1991), „Wiersze wybrane” (1997), „Выбраныя вершы” (2000), „Lata wiatr skrzydlaty” (2000), „Мае Айчыны” (2003), “Адплываем з Мора” (2010) і ў іншых кнігах. 

Віктар Швед не мудрагеліць у паэзіі, не філасофствуе, ён заўсёды быў і застаецца прыхільнікам традыцыйнай паэзіі. Чытаючы вершы Віктара Шведа, адчуваеш жывую душу чалавека, яго імкненне сказаць сваё запаветнае. Яго вершы абуджаюць думку і пачуццё. Паэтычны свет беларускага паэта з Беластока – гэта свет сціпласці, стрыманых пачуццяў і замілавання някідкай прыгажосцю жыцця. Паэт – у лепшых і найбольш характэрных для яго творах – настройвае нас на хвалю нейкай асаблівай спагадлівасці, даверлівай шчырасці. З ім, з яго лірычным героем прыемна быць побач: радавацца жыццю і перажываць яго неўладкаванасць, верыць у шчасце, у будучыню, смуткаваць аб праляцеўшай маладосці і трывожыцца за будучыню не толькі Беларусі, а ўсяго свету, арганічна і проста быць сваім сярод людзей, сваім і пры нялёгкім успаміне, і ў хвіліну весялосці. Паэт заўсёды верыць людзям і жыццю. Ён стараецца прапаведаваць шчырасць і натуральнасць чалавечых  узаемаадносін і заўсёды горнецца душою да чытачоў, запрашаючы да ўзаемнасці і паразумення.

Шмат паэтычных радкоў Віктар Швед прысвяціў дзецям. З друку выйшлі яго кнігі вершаў “Вясёлка” (1991), “Вершы Натальцы” (1998), “Смяшынкі” (2009) і іншыя. Асабліва папуляныя на Беласточчыне яго вершы-смяшынкі, якія аўтар пастаянна друкуе на старонках беларускага тыднёвіка “Ніва”. Як сказала неяк Тэрэза Занеўская, у смяшынках Віктара Шведа “быццам у люстры адбіваюцца з’явы штодзённага жыцця і цэлае багацце сітуацый, якое яно нясе з сабой”. Героямі вершаў-смяшынак паэта з’яўляюцца дзеці, дарослыя, жывёлы, з’явы прыроды – усе разам яны захапляюць чытачоў сваім гумарам і настроем. За 95 гадоў перажыта, напісана і надрукавана вельмі шмат. Паэт Віктар Швед заўсёды даражыў і даражыць творчай радасцю, верыў і верыць у беларускае слова, яго вялікія магчымасці і дзейсную сілу. Мы шчыра віншуем нашага слаўнага паэта з юбілеем і жадаем яму дажыць да стагоддзя! Здароўя Вам, спадар Віктар, натхнення і сямейнага дабрабыту! 

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць нашага ганаровага сябра з днём народзінаў, зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі і справы на карысць Бацькаўшчыны! 



Сяргей Чыгрын, Радыё Рацыя
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------