Стартуе літаратурны фестываль «Бязмежжа»
Дата публікацыі: 20.12.2019
1328

Яўген Вапа. Фота: racyja.com
Семінар, які збірае літаратараў з абодвух бакоў беларуска-польскай мяжы, пройдзе 22-гі раз у аграсядзібе Бора-Здруй.Гаворыць галоўны арганізатар падзеі, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа: «Дзякуючы супрацы з Саюзам беларускіх пісьменнікаў мы можам бачыць, што дзеецца ў беларускай літаратуры і культуры. Для нас у гэтым годзе важнай падзеяй ёсць тое, што ў нашага рэдакцыйнага сябра і знакамітага беларускага празаіка Міхася Андрасюка юбілей – 60-годдзе. Будзем, як неспадзяванку, прапаноўваць усім удзельнікам "Бязмежжа" паслухаць і паглядзець запісы Міхася Андрасюка 15 – 18-гадовай даўніны ў дакументальным кіно і літаратурным рэпартажы».
Міхась Андрасюк у бягучым годзе стаў лаўрэатам прэміі імя Гедройца. З Менску прыедзе і сёлетні пераможца прэміі Ілля Сін. За музычны складнік адказваюць Алесь Камоцкі, Андрэй Хадановіч і Уладзімір Хільмановіч.
Літаратурны семінар «Бязмежжа» будзе доўжыцца да 22 снежня.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя