Навіны

Сцяпан Лаўшук, фота ЦНБ НАН Беларусі
Сёння святкуе дзень нараджэння вядомы літаратуразнаўца Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук. Шчыра віншуем!

Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук нарадзіўся 28 ліпеня 1944 года ў Васілевічах Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы №2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкама камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна. У 1970-73 займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой працаваў да 2007 уключна малодшым, старшым, галоўным навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута, затым галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. З 2012 - галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Сябра Саюза пісьменнікаў з 1982 года.Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), доктар філалагічных навук (1998), прафесар. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2004).

З 1972 выступае як крытык, літаратуразнавец. Даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі. Аўтар кніг «Сучасная беларуская драматургія» (1977), «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я - пачатак 30-х гг.)» (1984), «Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (1986, 2002), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989), «Гарызонты беларускай драматургіі» (2010), брашур «З думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі» (1977), «Першы народны артыст БССР» (1982) і «Высокія арбіты грамадзянскасці» (1984). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-82), калектыўных даследаванняў «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (1987), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4 кн. (1994—1995), «Тэатральная Беларусь» (2003, т.2), «Беларусы» (2012, т. 13 «Тэатральнае мастацтва»). Складальнік кнігі «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), зборніка У. Галубка «Творы» (1983), зборнікаў «П'есы» (1984), Збору твораў у 5 т. А. Макаёнка (1986-1990), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989), збору твораў Кандрата Крапівы ў 6 тт. (1997-2004).

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука з днём нараджэння і зычыць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------