Сустрэча ў Нацыянальнай бібліятэцы: уражанні дваістыя

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася вочная сустрэча ІІ Міжнароднага сеткавага праекта “ЧтениеPRoДвижение” пры ўдзеле беларускіх пісьменнікаў. Арганізатарамі выступілі Нацыянальны Інстытут адукацыі Мінадукацыі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, грамадскі саюз “Міжнародны педагагічны клуб”, ГА “Союз писателей Беларуси”, Выдавецкі дом «Звязда» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

У межах імпрэзы, з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных выданняў і пісьменнікаў ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прайшлі круглыя сталы і дыскусіі «Дзіцячае чытанне: адукацыйныя і выхаваўчыя аспекты», «Сучасныя фарматы кніжных выданняў і літаратурныя інтэрнэт-праекты», «Сучасны літаратурны працэс: традыцыі і наватарства», «Культура чытання як педагагічная праблема».

nbb2_850.jpg

Напрыканцы сустрэчы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне школьнікаў – пераможцаў ІІ Міжнароднага сеткавага праекта “ЧтениеPRoДвижение”.

На жаль, Саюз беларускіх пісьменнікаў (у асобе прысутнага і запрошанага намесніка старшыні СБП Усевалада Сцебуракі), які прыняў чынны ўдзел у падрыхтоўцы круглых сталоў і дыскусій, адзіны з усіх арганізатараў мерапрыемства быў пазбаўлены права на выступ перад аўдыторыяй, што, безумоўна, паўплывае на далейшыя стасункі арганізацыі з Міжнародным сеткавым праектам “ЧтениеPRoДвижение”.



Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”