Сяргей Пясецкі ў "Акадэмкнізе"
Дата публікацыі: 04.10.2019
5559

«Акадэмкніга» запрашае на прэзентацыю кнігі Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.)»
«Запіскі...» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.
Пераклад з польскай мовы зрабіў Алесь Астраўцоў:
«Ідэя напісання рамана нарадзілася ў 1940-м, пасля некалькіх сустрэчаў пісьменніка з малодшымі савецкімі афіцэрамі - істотамі са змеханізаванымі мазгамі, празамбаванымі сталінскай прапагандай, няздатнымі думаць самастойна, бязмежна прымітыўнымі, з выключна плебейскім стаўленнем да жыцця і людзей, аднак упэўненымі ва ўласнае выключнасці і правамернасці сваёй місіі «ашчаслівіць» усе народы свету»
Мерапрыемства адбудзецца 4 кастрычніка ў 18 гадзін у «Акадэмкнізе» (пр-т Незалежнасці, 72).
У прэзэнтацыі ўдзельнічаюць: Кася Камоцкая, Віталь Краўчанка, Піт Паўлаў, Віктар Корзун.