Навіны
Дата публікацыі: 17.09.2019
5003
Сяргей Дубавец нарадзіўся ў Мазыры 17 верасня 1959 года. Пераехаў у Мінск раз з бацькамі ў дзяцінстве. Пасля сканчэння сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у газеце «На страже Октября» заводу «Гарызонт». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1979—1984). Падчас вучобы Сяргей Дубавец стаў адным з заснавальнікаў моладзевага аб’яднання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня («Майстроўня»), якакая адраджала традыцыйныя народныя гулянні (напр. Купалле), ставіла народную драму «Цар Максіміліян», арганізоўвала калядаванне. За актыўны ўдзел у акцыях «Майстроўні» Дубавец, разам з іншымі, некалькі разоў быў затрыманы міліцыяй і атрымаў вымовы па камсамольскай лініі. Працаваў малодшым рэдактарам рэдакцыі літаратуры БелСЭ, у рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» (Гомель).
Літаратурную дзейнасць пачаў у «самвыдаце». Падчас службы ў Савецкай арміі выконваў абавязкі карэспандэнта дывізійнае газеты «Боевой призыв», якая знаходзілася на тэрыторыі Мінскага аператыўнага палка («Белполк»). На рэдакцыйнай машынцы Сяргей Дубавец друкаваў самвыдавецкую газету «Люстра дзён», якую пачаў выдаваць у 1980 разам з Вінцуком Вячоркам і Сяргеем Сокалавым, пад калектыўным псеўданімам «Беларуская талеранцыйная грамада». У 1984 у Слоніме разам з Сяргеям Астраўцовым выдаюць літаратурную газету «Набойні», дзе змяшчаюць свае творы. У 1986 разам з талакоўцамі выпускаў скандальны «Бурачок». З 1987, жывучы ў Маладзечна, працаваў у аддзеле крытыкі і мастацтва часопіса «Нёман» (1987). У 1988 °C. Дубавец разам з Алесем Бяляцкім пачынаюць выдаваць бюлетэнь Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» — «Кантроль». Рэдактар альманаха «Літаратура» (1989), удзельнічаў у выданні газеты «Навіны БНФ». Абіраўся членам Сойму БНФ. Рэдактар газеты «Свабода» (1990—1991). З 1990 Сяргей Дубавец жыў у Вільнюсе, быў сведкам, а часам і ўдзельнікам барацьбы літоўскай грамадскасці за атрыманне Літвою незалежнасці. У 1991-2000 галоўны рэдактар абноўленай «Нашай Нівы». Рэдактар Беларускай службы Радыё Свабода.
Друкаваўся ў зборніках «Дзень паэзіі», «З гісторыяй на Вы», «Вобраз», часопісах «Полымя», «Нёман», «Крыніца», у «Литературной газете». Напісаў прадмовы да кнігаў «Мур» Ж.-П. Сартра (1991), «Адвечным шляхам» І. Абдзіраловіча (1993), пераклаў гэты твор на рускую мову для «Нёмана».
Узнагароджаны медалем Літоўскай Рэспублікі «13 студзеня» за «адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літвы», медалем імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1998) за аўтарскую праграму «Вострая брама» на «Радыё Свабода», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» (2005), і «Залаты апостраф» (2015; у намінацыі «проза» за кнігу «Вайна і мір. Справаздача»), Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў у галіне нон-фікшн за кнігу "Майстроўня: гісторыя аднаго цуду".
Сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Сяргея Іванавіча з днём народзінаў, зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------