Сяргею Украінку — 60!
Дата публікацыі: 25.01.2021
2294

Сяргей Украінка.
Сяргей Сяргеевіч Украінка нарадзіўся у вёсцы Ніканавічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці.Скончыў філфак БДУ, аспірантуру ў МДУ імя А.А. Куляшова. Працаваў настаўнікам, выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры і журналістыкі ў МДУ імя А.А. Куляшова, будаўніком, цяпер працуе ахоўнікам.
Друкуецца з 1977 г., аўтар шматлікіх публікацый вершаў у перыёдыцы, зборніка паэзіі “Маё Купела” (2001 г.), "9 гранаў" (2016).
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Магілёве.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадара Сяргея з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя творы і ўдзячных чытачоў!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"