Сяргею Верацілу — 60!
Дата публікацыі: 29.04.2021
2573

Сяргей Вераціла. Фота: gazetaby.com
Сяргей Аляксандравіч Вераціла нарадзіўся ў мястэчку Краснае Сяло Ваўкавыскага раёна ў 1961 годзе.Празаік, паэт, перакладчык. Жыў і працаваў у Эквадоры.
У 2012 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга апавяданняў «Разбітае сэрца Вітаўта».
Між іншага, перакладаў на беларускую мову некаторыя творы Хорхе Луіса Борхеса, Хасэ Артэга-і-Гасета.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў вёсцы Краснае Сяло Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадара Сяргея Верацілу з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, бадзёрага настрою, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"