10 сьнежня назавуць ляўрэатаў прэміі Аляхновіча. Сярод намінантаў — Бяляцкі, Севярынец, Халіп

Сярод намінантаў сёлетняй прэміі: Наста Азарка, Алесь Бяляцкі, Аляксандар Буд-Гусаім, Зьміцер Дашкевіч, Анатоль Міхнавец, Фелікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп

Падчас цырымоніі адбудзецца канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і прэзэнтацыя яго праекту турэмнага шансону па-беларуску «Варанок». Уваход вольны.​

Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода. Тэматыка твораў, якія могуць прэтэндаваць на прэмію, ніякімі патрабаваньнямі не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, гэтак і ў рукапісах, створаныя ў зьняволеньні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.

Журы традыцыйна вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.

 

budzma.by