Тамары Габрусь — 75!

Тамара Габрусь. Фота: nn.by
Сёння адзначае 75-гадовы юбілей беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца і паэтэса Тамара Віктараўна Габрусь.

Тамара Габрусь нарадзілася ў Мінску, у 1968 скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута.

У 1968—1974 гадах працавала архітэктарам-рэстаўратарам. У 1974—1980 — навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 1980 года — старэйшы навуковы супрацоўнік, з 2003 вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ.

Член рэдкалегій часопісаў «Спадчына» і «Роднае слова».

Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока.  Аўтар трох манаграфій і больш за 300 артыкулаў і раздзелаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, а таксама сцэнарыяў да кінафільмаў і зборнікаў вершаў.

Член Беларускага саюза архітэктараў, Беларускага саюза мастакоў, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Тамару Віктараўну Габрусь з юбілеем, зычаць моцнага здароўя, добрага настрою, натхнення і плёну ў працы!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"