Тані Скарынкінай — 50!



Сёння адзначае дзень народзінаў паэтка і эсэістка Таня Скарынкіна.

Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў горадзе Смаргонь. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала паштальёнам, журналістам, мастаком-ілюстратарам. Некаторы час жыла ў горадзе Фару( Партугалія). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche» і інш. У 2009 годзе падборка вершаў была змешчаная на сайце «Полутона». У 2010 — публікацыя ў часопісе «Воздух» (Масква), у 2011 — у інтэрнэт-выданнях «Двоеточие» (Ізраіль) і «Крещатик» (Германія). У 2013 годзе ў серыі «Пункт адліку» Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшаў зборнік паэзіі «Книга для чтения вне помещений и в помещениях». За ім (у 2014) пабачыла свет кніга «Португальские трёхстишия». Зборнік эсэ «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» (2016) трапіў ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. У 2017 годзе Таня Скарынкіна ўвайшла ў шорт-ліст Грыгор’еўскай прэміі.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Таню Скарынкіну з днём нараджэння, зычаць добрага настрою, моцнага здароўя, натхнення на новыя кнігі.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"