Таццяне Барысюк — 50!


Сёння 18 кастрычніка юбілей святкуе Таццяна Барысюк - паэтка, крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца і празаік.

Таццяна Барысюк нарадзілася 18 кастрычніка 1971 года ў Мінску. Скончыла СШ № 149 (1986), Мінскае педвучылішча, філфак БДУ (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 года. 

Яе паэтычны і крытычны дэбют адбыўся ў 1993 годзе ў часопісе "Першацвет". Аўтар кнігі вершаў "Аўтапартрэт" (2002). Друкавалася ў анталогіі "Агледзіны" (1998), альманахах "Панядзелак" (2003), "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", у часопісах "Першацвет", "Маладосць", "Крыніца", "Беларуская думка", "Полымя", "Беларусь", газеце "Літаратура і мастацтва" і іншых выданнях.

Шчыра віншуем, спадарыня Таццяна!




Ул. інф.