The Washington Post апублікаваў рэйтынг з дзесяці найлепшых кніг 2019 года

The Washington Post апублікаваў рэйтынг з дзесяці найлепшых кніг 2019 года. Галоўнымі тэмамі ў іх сталі расізм, праблемы міграцыі ды сэксуальны гвалт.

Марлон Джэймс. «Чорны леапард, чырвоны воўк»

Натхнёны афрыканскай міфалогіяй, былы лаўрэат Букераўскай прэміі патрапіў у рэйтынг з кнігай «Чорны леапард, чырвоны воўк». Сюжэт разгортваецца вакол пошукавай групы, якая спрабуе знайсці безыменнага хлопчыка. Групе давядзецца прайсці скрозь джунглі, дзіўныя гарады на небе і сустрэць неверагодных істот: троляў, гіганцкіх кажаноў ды д'ябла-крывасмока, які цалкам створаны з мух. Відавочна, што галівудскія спецэфекты ўсё яшчэ гуляюць навыперадкі з магіяй, якую лепшыя пісьменнікі могуць раскруціць.



Біл Макібен. «Запінацца»
Няўжо чалавечая гульня пачала разгортвацца сама сабой?

Кніга Макібена распавядае, што чалавецтва зрабіла з планетай і як мы можам гэта выправіць зараз. Аўтар імкнецца, каб фраза «кліматычная пагроза» не знікла з лексікі чалавецтва. Ён сабраў найбольш яркую статыстыку, каб данесці да чытача галоўную думку: наша існаванне знаходзіцца пад пагрозаю.



Бернардын Эварыста. «Дзяўчына, жанчына, іншае»

Адна з пераможцаў Букераўскай прэміі 2019 года (разам з «Запаветамі» Маргарэт Этвуд) стварыла раман, які складаецца з некалькіх частак, аб’яднаных у адно цэлае. Раман паказвае нам жыццё тузіна жанчын рознага паходжання і вопыту ў Велікабрытаніі. Эварыста ўмела сплятае гэтыя гісторыі разам, ствараючы захапляльную сімфонію чорных жаночых галасоў, дае ясны агляд сучасных праблемаў.



Джэйсан Дэпарл. «Добры пастаўшчык – той, які сыходзіць»
Адна сям’я і міграцыя ў ХХІ стагоддзі.

Захапляльная гісторыя адной філіпінскай сямʼі, рассеянай па ўсім свеце – ад Манілы да Абу-Дабі да Галвестона, штат Тэхас. Гісторыя пра тое, як бацькі пакідаюць сваіх дзяцей на гады, каб адправіцца на заробкі і даслаць дадому грошы ў шмат разоў большыя за тыя, што яны мелі раней. Паколькі міграцыя стала цэнтрам палітычнага змагання ў эпоху Трампа, гэтая кніга дае неабходнае ўяўленне пра глабальны маштаб, але найперш – пра індывідуальных ахвяраў у гісторыі міграцыі.



Шанэль Мілер. «Ведай маё імя»

Мілер, раней вядомая як Эмілі Доў, ахвяра сэксуальнага гвалту, свядома і трыумфальна аднаўляе сваю гісторыю, малюючы ясную карціну таго, як цяжка ахвярам згвалтавання дамагчыся справядлівасці. І як гэты працэс служыць свайго роду паўторнай віктымізацыяй. У сваёй прозе Мілер апісвае заганную сістэму і высоўвае ў сваёй кнізе адно абвінавачванне за другім. «Ведай маё імя» – гэта ўдар пад дых, які, тым не менш, дабраславёна абнадзейвае.



Оўшэн Вонг. «На зямлі мы ненадоўга цудоўныя»

Гэты дэбютны раман сайгонскага паэта не з’яўляецца аўтабіяграфіяй, але ў значнай ступені абапіраецца на падзеі жыцця аўтара. Смелая сумесь гістарычных успамінаў і сэксуальных даследаванняў аформлена як ліст да маці апавядальніка – жанчыны, чыё жыццё стала магчымым дзякуючы вайне ў Вʼетнаме (яе бацька быў амерыканскім салдатам). Гатоўнасць Вонга вырашыць пытанне ўласнага існавання, незалежна ад складнікаў, зʼяўляецца адметнай рысай гэтай пранізлівай і лірычнай работы па самапазнанні.



Патрык Кіф Радэн. «Нічога не кажы»
Праўдзівая гісторыя забойства і памяці ў Паўночнай Ірландыі

Гэтае даследаванне «праблем» у Паўночнай Ірландыі пачынаецца з забойства ў 1972 годзе Джын Маконвіл, аўдавелай маці 10 дзяцей, якія падазравалася ў тым, што была брытанскім інфарматарам. Кіф пераплятае сваю гісторыю з уздымам Далорэс Прайс, дзяячкі Ірландскай рэспубліканскай арміі, якая была ўцягнутая ў гісторыю забойства Маконвіл. «Нічога не кажы» – двайны партрэт малавядомай ахвяры і сумна вядомай рэвалюцыянеркі, які расказвае павучальную гісторыя пра фанатызм моладзі, доўгатэрміновыя наступствы гвалту і палітыку забыцця.



Лея Хагер Коэн. «Незнаёмцы і стрыечныя браты»

Мудрагелістая гісторыя пра сямʼю, якая плануе вяселле ў разбураным доме, мае ўсе рысы рамантычнай камедыі але, як па-майстэрску сказала Коэн, гэтая абсалютная радасць напоўненая самымі надзённымі праблемамі нашай эпохі. Расказ пашыраецца, каб паказаць трагічную гісторыю барацьбы за прыбыванне ультраартадаксальных габрэйскіх жыхароў у горад. Коэн сурʼёзна ставіцца да камедыі, і гэта бачна ў яе змястоўнай гісторыі: яна смешная, пяшчотная, правакацыйная і мудрая.



Бэн Лернэр. «Школа Топека»

Вось занадта рэдкі шэдэўр: стройны вялікі раман. Лернэр робіць тое, што могуць толькі вялікія раманісты, а менавіта даследуе стан усёй краіны праз канкрэтныя гісторыі некалькіх персанажаў у маленькім мястэчку. Лернэр вяртае нас у Канзас у 1990-я гады, дзе зорка школьнай каманды дэбатаў і яго маці, псіхатэрапеўт, змагаюцца з усё больш таксічнай мовай, якая становіцца часткай грамадскага дыскурсу.



Сара М. Брум. «Жоўты дом»

Мемуары Брум, пераможцы National Book Award-2019, засяроджаны на ўсходзе Новага Арлеана, частцы горада, якую турысты не наведваюць. Жоўты дом з назвы кнігі – дом сямʼі Брум, зʼяўляецца гонарам, надзеяй і турмой чорнай працоўнай сямʼі. Пасля таго, як ён быў разбураны падчас урагану Катрына, ён таксама становіцца сімвалам праблем, якія стаяць перад намі сёння: згубны расізм, карпаратыўная прагнасць, выцясненне і неверагодная арыфметыка выжывання працоўнай беднаты.




The Washington Post