25 траўня - дзень памяці Максіма Багдановіча

Для беларусаў XXI стагоддзя Максім Багдановіч з’яўляецца адным з найяскравых прыкладаў бескарыслівага, самаахвярнага, адданага служэння Бацькаўшчыне. Ужо на працягу не аднаго дзесяцігоддзя стала традыцыяй для ўсіх, неабыякавых да творчасці паэта і яго лёсу, збірацца на чарговыя ўгодкі яго адыходу ў вечнасць ля помніка класіку ў Мінску, а таксама праводзіць літаратурна-музычныя імпрэзы.
25 траўня 2012 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у наступных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.

Праграма:

12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь)

14.00 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла (г.Мінск, вул. Няміга, 4)

17.00 – вечарына “Пад зоркай Максіма”. Удзел прымаюць беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтваў: Міхась Пазнякоў, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, Таццяна Сівец, Людміла Хейдарава, Галіна Дзягілева, Ларыса Сімаковіч, Мікола Трус, Ціхан Чарнякевіч, Арцём Курань, Алеся Сівохіна.

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а