Навіны

18 мая ў Музеі гісторыі літаратуры ў Мінску прэзентавалі кнігу шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм "Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, Бола вясёлая), якая ад нядаўняга часу даступная таксама ў аўдыяфармаце.





Прэзентацыя кнігі на Ночы музеяў —гэта пэўнае выпрабаванне: ніколі не ведаеш, хто будзе слухачом і як адрэагуе на кнігу. Вось і ў выпадку "Біла..." у зале сабраліся зусім розныя людзі, бацькі з дзецьмі, наведнікі Ночы, якія імкнуцца паспець ва ўсе музеі горада, аматары айчыннай класічнай літаратуры, для якіх Музей гісторыі амаль як дом, а таксама проста мінакі.

Прэзентавалі кнігу стваральнікі Лямцавай батлейкі — інтэрактыўнае паўгадзіннае шоў змагло прыцягнуць да сябе ўвагу бадай усіх наведнікаў музея, бо і "Суперкніга..." не такая простая, як падаецца на першы погляд.


Першую кнігу пра Біла і Болу Гуніла Бэргстрэм напісала яшчэ ў канцы 70-х. Сюжэт наступны: у сямʼі нараджаецца дзяўчынка, што робіць абсалютна шчаслівымі ўсіх яе родзічаў. Але да пэўнага моманту. Тры гады дзіця не размаўляе, і бацькі, а таксама брат Біл не ведаюць, да каго звяртацца, хто б мог зразумець прычыну. І толькі пасля высвятляецца, што Бола — дзіця асаблівае. 

Кніга была напісаная пасля таго, як у сямʼі самой Бэргстрэм нарадзілася асаблівая дзяўчынка. Праз год пасля выхаду першай кнігі спадарыня Бэргстрэм напісала працяг, а праз дваццаць гадоў абедзве кнігі трапілі пад адну вокладку: менавіта гэтая версія ("Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, Бола вясёлая") і была перакладзеная на беларускую мову Андрэем Хадановічам паводле падрадкоўніка Надзеі Кандрусевіч і Алесі Башарымавай.


Кампанія "Будзьма беларусамі!" сабрала тры прычыны таго, чаму варта прыдбаць "Суперкнігу..." для сваёй хатняй бібліятэкі:

1. Выдадзеная "Суперкніга..." шыкоўна і з вялікай любоўю — усе ілюстрацыі Гунілы Бэргстрэм (а пісьменніца вядомая тым, што першай у Швецыі пачала выкарыстоўваць тэхніку калажу ў ілюстраванні дзіцячай літаратуры) спадабаюцца дарослым і, зразумела, дзецям.

2. "Суперкніга..." распавядае пра сурёзныя рэчы. У Беларусі тэма аўтызму, дзяцей з асаблівасцямі толькі цяпер пачынае зʼяўляцца ў СМІ. З дзецьмі ж пра "іншасць" размаўляць зусім не прынята. "Суперкніга..." — якраз-такі добрая нагода пачаць дыялог. Да таго ж і дарослыя ў Беларусі не заўжды ўсведамляюць, што асаблівыя дзеці — гэта не катастрофа і не вырак, таму кніга пра прыгоды Біла з Болаю будзе карысная і бацькам.

3. Цяпер кніга пра Біла з Болаю даступная ў аўдыяфармаце, і якім! Саўндтрэкам займалася славутая музыка Ганна Хітрык, яна ж начытвае тэкст разам з Паўлам Харланчуком. Усім дарослым, хто памятае "казкі з кружэлак", не трэба тлумачыць, чаму такі фармат надзвычай важны, асабліва для дзіцячай літаратуры.


Мікалай Левертаў, budzma.by, фота Аляксандра Кісялёва
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------