«Цудаў чакаць няварта — трэба нам самім рабіць цуды»

14 лістапада 1907 года на хутары Нэс ля горада Вімербю нарадзілася Астрыд Ліндгрэн, дзіцячая пісьменніца, аўтарка кніг пра Піпі Доўгуюпанчоху і Карлсана.
Талент пісьменніцы выявіўся ў Ліндгрэн даволі рана. У 13 гадоў працуючы валантэркай у газеце «Вімербю тыднінг» яна напісала першы артыкул «На нашым хутары». Пасля гэтага ў творчасці пісьменніцы была доўгая пауза.
І толькі ва ўзросце 37 гадоў Ліндгрэн падаравала напісаную аповесць пра Піпі на дзень народзінаў сваёй дачцэ. Ад гэтага моманту Астрыд безупынна працавала і стварыла трылогію пра рудавалосую Піпі, гісторыю напаўрэальнага Карлсана, фантастычную аповесць «Міо, мой Міо!» і шмат іншых кніжак.
Творчасць Астрыд Ліндгрэн глыбокая і захапляльная. Яна расказвае пра сяброўства, адзіноту, веру і вернасць.
Па смерці казачніцы ў Швецыі была заснавана аднайменная прэмія The Astrid Lindgren Memorial Award (ALMA), якая абірае найлепшую дзіцячую кнігу.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: ПЯТРО ВАСЮЧЭНКА НАМІНАВАНЫ НА ПРЭСТЫЖНУЮ ПРЭМІЮ ASTRID LINDGREN MEMORIAL AWARD