«Цудаў чакаць няварта — трэба нам самім рабіць цуды»

Астрыд Ліндгрэн. Фота: resumen.cl

14 лістапада 1907 года на хутары Нэс ля горада Вімербю нарадзілася Астрыд Ліндгрэн, дзіцячая пісьменніца, аўтарка кніг пра Піпі Доўгуюпанчоху і Карлсана.

Талент пісьменніцы выявіўся ў Ліндгрэн даволі рана. У 13 гадоў працуючы валантэркай у газеце «Вімербю тыднінг» яна напісала першы артыкул «На нашым хутары». Пасля гэтага ў творчасці пісьменніцы была доўгая пауза.

Untitled.jpg

І толькі ва ўзросце 37 гадоў Ліндгрэн падаравала напісаную аповесць пра Піпі на дзень народзінаў сваёй дачцэ. Ад гэтага моманту Астрыд безупынна працавала і стварыла трылогію пра рудавалосую Піпі, гісторыю напаўрэальнага Карлсана, фантастычную аповесць «Міо, мой Міо!» і шмат іншых кніжак.

Творчасць Астрыд Ліндгрэн глыбокая і захапляльная. Яна расказвае пра сяброўства, адзіноту, веру і вернасць.

Untitled1.jpg

Па смерці казачніцы ў Швецыі была заснавана аднайменная прэмія The Astrid Lindgren Memorial Award (ALMA), якая абірае найлепшую дзіцячую кнігу. 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: ПЯТРО ВАСЮЧЭНКА НАМІНАВАНЫ НА ПРЭСТЫЖНУЮ ПРЭМІЮ ASTRID LINDGREN MEMORIAL AWARD


Саюз беларускіх пісьменнікаў