Тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва" — 65!

«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».

Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей «Зорка», перыядычна змяшчаюцца тэматычныя ўкладкі. Газета сталася важным чыннікам яднання беларускага насельніцтва ў Польшчы.

Галоўны рэдактар — Яўген Вапа.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць спадара Яўгена Вапу і ўвесь калектыў тыднёвіка "Ніва" з нагоды юбілею, зычаць моцнага здароўя, бадзёрасці, дабрабыту і плёну ў працы на карысць беларускага слова і культуры ў Польшчы!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"