У "Акадэмкнізе" прайшла аўтограф-сесія Андрэя Федарэнкі


Аўтограф-сесія Андрэя Федарэнкі, які прадставіў сваю новую кнігу прозы “Сузіральнік”, што была выдадзена Саюзам беларускіх пісьменнікаў, прайшла ў сталічнай “Акадэмкнізе”. 

Кажа аўтар: – Адбываецца аўтограф-сесія маёй апошняй кнігі “Сузіральнік”, якая пісалася каля пяці гадоў. Выдаўцы – часопіс “Дзеяслоў” і “Кнігазбор” прапанавалі зрабіць вечарыну прымеркаваную да гэтай кніжкі або аўтограф-сесію. Я падумаў, што паўтары гадзіны вечарыны я ніколі не выцягну і выбраў аўтограф-сесію. Вось такая падзея, прымеркаваная да выхаду кніжкі. 

fed2.jpg

Андрэй Федарэнка, нібыта, не з’яўляецца наватарам у сучаснай прозе, але насамрэч, у творчасці ён трымаецца не прыёмаў папярэднікаў, але іх традыцыі і імёнаў. 

fed3n.jpg

Фота Ягора Закрэўскага і фэйсбука кнігарні "Акадэмічная кніга".



Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя