У Брэсце прэзентавалі серыю "Паэты планеты"

Выступае Алесь Разанаў, фота Я. Бяласін

11 сакавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна прайшла прэзентацыя серыі “Паэты планеты”, што выходзіць у выдавецтве Зміцера Коласа. У сустрэчы бралі ўдзел Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Зміцер Колас, Алесь Разанаў. Публіцы былі прадстаўленыя некаторыя кнігі з перакладной серыі. Усяго пабачылі свет 53 кнігі аўтараў з розных краін свету. На сустрэчы прысутнічалі аматары паэзіі, сябры абласной філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, навучэнцы брэсцкіх ліцэяў.

Другая сутрэча, што мелася адбыцца ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, на жаль, была ў апошні момант адмененая адміністрацыяй гэтай навучальнай установы. Такім чынам, са студэнтамі філолагамі не змог сустрэцца нават славуты выпускнік гэтай ВНУ Алесь Разанаў.



 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"