У Гародні прайшла прэзентацыя дзвюх новых кніг


10 жніўня ў гарадзенскім “Цэнтры гарадскога жыцця” адбылася прэзентацыя кніг адразу двух аўтараў: Анатоля Брусевіча (кніга паэзіі “Крылы”) і Паўла Каспяровіча (кніга прозы “Чорная рэчка”). 

На сустрэчу з пісьменнікамі сабралася даволі шмат людзей з улікам таго, што жнівень – не самы зручны час для падобных мерапрыемстваў. У імпрэзе прынялі таксама ўдзел рэдактар “Крылаў” Марына Шэпелевіч, выдавец Аляксандр Рыжы, празаік, намеснік старшыні Гарадзенскай абласной філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Валянцін Дубатоўка. 

Прысутныя з задавальненнем слухалі і вершы, і прозу ў выкананні аўтараў прэзентаваных выданняў, задавалі ім пытанні, а напрыканцы спаткання змаглі набыць кнігі і атрымаць аўтографы на памяць.



Ул. інф.