У "Кантэксце" — Аксана Спрынчан. Новы выпуск праграмы!




ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з паэткай, дзіцячай пісьменніцай Аксанай Спрынчан.

Аксана Вадзімаўна Спрынчан нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў Лунінцы(Брэсцкая вобласць). Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, Беларускі Калегіум.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

У 2000 годзе першыя вершы надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце». Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж».

У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С».  
Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Буся», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь» і інш..

Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку, песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 года).

    «Вершы ад А.» (2004 г.) — кніга паэзіі;

    «Хата для Моўчы» (2007 г.) — беларуская энцыклапедыя пачуццяў;

    «ЖываЯ» (2008 г.) — кніга паэзіі;

    «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту);

    «Беларускі дурань» (2011 г., часопіс «Дзеяслоў») — жаночы раман;

    «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура»)

    «Смачная кніга» (2017 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей.

    «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. — Луцк : ПВД «Твердиня», 2017.
    «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп'ютарная казка» (2019 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім) — казка.




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"