У "Кантэксце" — Ксенія Шталенкова: новы выпуск праграмы!


Працягваем наш відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з аўтаркай прозы, дызайнеркай, выкладчыцай ЕГУ Ксеніяй Шталенковай.

Ксенія Шталенкова нарадзілася  23 жніўня 1992 г. ў Мінску. Скончыла Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, дзе і працуе.

ТВОРЧАСЦЬ. Снежань 2017 г. — Раман «Губернскі дэтэктыў: Справа аб крывавых дукатах» (Мінск: «Кнігазбор», у межах праекта «Школа маладога пісьменніка: Другі год 2016-2017», куратар і рэдактар Л. Рублеўская).

Трылогія «Адваротны бок люстра» (Мінск: «Логвінаў», 2012; «Мастацкая літаратура», 2016): Верасень 2017 г. — Нацыянальная літаратурная прэмія, фіналістка (Мінск, Беларусь), ліпень 2017 г. — Літаратурны конкурс «Новая дзіцячая кніга», лонг-ліст (Масква, Расія), красавік 2017 г. — Прэмія Цёткі, фіналістка (Мінск, Беларусь), кастрычнік 2013 г. — Літаратурны конкурс «Экслібрыс імя Янкі Маўра», фіналістка (Мінск, Беларусь), сакавік 2013 г. — Літаратурная прэмія «Дэбют імя Максіма Багдановіча», II месца.

З 2012 г. — удзел у міжнародных конкурсах па графічным дызайне і сумесных выставах маладых дызайнераў і мастакоў (у тым ліку — фіналістка міжнароднага конкурса «Дызайн Дэбют 2015» з аўтарскім праектам дызайна кнігі «Адваротны бок люстра» і промапрадукцыі да яе).

Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал y Youtube!



Ул. інф.