У "Кантэксце" — Наталка Харытанюк: новы выпуск праграмы!


ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з аўтаркай прозы і перакладчыцай Наталкай Харытанюк.

Наталля Мікалаеўна Харытанюк нарадзілася ў Берасці ў 1984 годзе.

Скончыла факультэт замежных моў у 2006 годзе, у 2007 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па ангельскай літаратуры на філфаку БДУ. Выкладала ангельскую мову на факультэце міжнародных дачыненняў БДУ.

Дэбютавала апавяданнем «Фурманка святога Міколы» (2005) у газеце «Наша Ніва». Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE» і «Паміж», а таксама ў літаратурных зборніках «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю», «Пакахай мяне, калі ласка» і «In vino veritas».

Аўтарка кнігі апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» («Логвінаў», 2010), рамана «Смерць лесбіянкі» («Логвінаў», 2013).

Лаўрэатка прэміі «Дэбют» (2010) за кнігу апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката»

Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2013 год за раман «Смерць лесбіянкі».


Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал y Youtube!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"