У "Кантэксце" — Сяргей Макарэвіч




ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з краязнаўцам Сяргеем Макарэвічам.

Сяргей Іосіфавіч Макарэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1987 года ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу №3 (2004), факультэт журналістыкі БДУ (2010) па спецыяльнасці “Друкаваныя СМІ”.

Працаваў у газеце “Літаратура і Мастацтва”. З 2009 года карэспандэнт тыднёвіка “Наша Ніва”. Сябра Таварыства беларускай мовы і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Артыкулы друкаваліся ў “Рэгіянальнай газеце”, “Краязнаўчай газеце”, “ЛіМе”, “Детективной газете”, часопісе “Маладосць” ды інш. Краязнаўствам пачаў захапляцца ў 10 класе. Найперш цікавіць літаратурнае краязнаўства. Аддае перавагу пошукам землякоў і гісторыі краю.

Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал y Youtube!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"