У "Кантэксце" — Таццяна Барысік: новы выпуск праграмы!



ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч гутараць з аўтаркай прозы, паэткай Таццянай Барысік.

Таццяна Барысік нарадзілася 18 жніўня 1977 г. у Магілёве. У 1999 г. скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова, факультэт дашкольнага выхавання. Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Дэбют”, а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы ў 1999 г. Аўтар самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (2003, Асіповічы), кнігі прозы "Жанчына і леапард" (серыя СБП "Кнігарня пісьменніка"). Вершы, фельетоны, нарысы, зацемкі і апавяданні друкаваліся ў часопісах “Першацвет”, “ARCHE”, газетах "Наша Ніва”, “Навінкі” ды інш., гучалі ў эфіры “Радыё Свабода”.

Будзьце ў "Кантэксце" і не забывайце падпісвацца на наш канал y Youtube!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"