У Кіеве ўручылі Прэмію Язэпа Конрада-2019

Польскі інстытут у Кіеве ўручыў літаратурную прэмію Язэпа Конрада Арцёму Чэху.

Арцём Чэх (сапраўднае імя – Арцём Чарэднік) нарадзіўся ў 1985 годзе ў Чаркасах, жыве ў Кіеве. Па адукацыі сацыёлаг. У 2007 годзе стаў пераможцам конкурсу «Гарадскі моладзевы раман». З мая 2015 па ліпень 2016 года служыў ва Узброеных сілах Украіны. Аўтар кніг: «Цього ви не знайдете в Яндексі» (2007), «Киня» (2007), «Анатомічний атлас. Важко бути жабою» (2008), «Платсик» (2008), «Doc 1» (2009), «Сині двері злівa» (2009), «Рожеві сиропи» (2012), «Точка нуль» (2017), «Район "Д"» (2019).

У дадатак да прыза ў 3000 еўра ад Польскага інстытута, пераможца атрымае шасцімесячную стажыроўку ў Польшчы ў рамках стыпендыі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы GAUDE POLONIA.

Літаратурная прэмія імя Язэпа Конрада была заснавана ў 2007 годзе і прысуджаецца раз у два гады. Сёлета яе ўручылі сёмы раз.

Прэмія ўручаецца ўкраінскаму пісьменніку ва ўзросце да 40 гадоў, незалежна ад месца яго пражывання, за празаічную ўкраінскамоўную творчасць, якая паказвае актуальныя тэмы, спрыяе рэфлексіі, пашырае веды пра іншыя культуры. Журы ацэньвае толькі прозу кандыдатаў і не ўлічвае дасягненняў у паэзіі, драматургіі і літаратурнай крытыцы.

Лаўрэаты мінулых гадоў:

Кацярына Калітко (2017)
Сафія Андруховіч (2015)
Таня Малярчук (2013)
Наталка Сняданка (2011)
Сяргей Жадан (2009)
Тарас Прахаска (2007)

ЛітАкцэнт