У Менску прэзентавалі анталогію «На розныя галасы»
Дата публікацыі: 20.11.2019
6844

Кажа адзін з перакладчыкаў Андрэй Хадановіч: «Прэзентацыя анталогіі васьмі сучасных польскіх п’ес і разам з тым прыгожыя ўводзіны ў цэлы фестываль на мяжы літаратуры і драматургіі – фестываль тэатральных чытак. Першы подступ да пастаноўкі свежа перакладзенага твору. На што мы глядзім са свайго боку з вялікай надзеяй – перакладчыкі і аўтары, бо гэта мусіць зацікавіць рэжысёраў».
Анталогія сучаснай польскай драматургіі «На розныя галасы» выйшла па-беларуску ў выдавецтве «Логвінаў». Кніга пабачыла свет дзякуючы падтрымцы Інстытута Міцкевіча ў Варшаве.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя