У Мінску адкрылі надмагільны помнік Леаніду Маракову

Выступае Барыс Пятровіч

Сёння на Заходніх могілках Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Леаніду Маракову, арганізаванае ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Ушанаваць памяць вядомага даследчыка сталінскага тэрору прыехалі пісьменнікі, грамадскія дзеячы, палітыкі, мастакі, святары.

На адкрыцці выступілі старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, паэт і палітык Уладзімір Някляеў, пісьменнік Уладзімір Арлоў, палітык Вячаслаў Сіўчык і інш. Асвячэнне помніку і жалобны малабен выправіў айцец Леанід Акаловіч. 

70_850.jpg

Сёлета быў абвешчаны збор ахвяраваньняў на помнік, які вырабіў менскі скульптар Ігар Засімовіч. Арганізацыю і правядзенне работ мантажу ўзяў на сябе ГА "Саюз беларускіх пісьменьнікаў", з удзелам ЗБС "Бацькаўшчына".

29 кастрычніка 1937 году на працягу адной ночы ў менскай турме НКВД расстралялі больш за 100 грамадзкіх і культурных дзеячаў Беларусі. Сярод забітых быў і паэт Валеры Маракоў, вучань Янкі Купалы, дзядзька Леаніда Маракова.


74_850.jpg

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменьнікаў"