У Мінску працягваюцца суды над беларускімі пісьменнікамі і журналістамі (спіс асуджаных)

Працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 году.

Усіх іх судзяць паводле адміністрацыйнага артыкулу аб «парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Частка 1 таго артыкулу прадугледжвае папярэджаньне, штраф да 30 базавых велічыняў (810 рублёў) або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Частка 3 («паўторна цягам году») — штраф ад 20 да 50 базавых (540–1350 рублёў).

На сёння асуджаныя:

Уладзімер Арлоў, пісьменнік — штраф 540 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Аляксей Кісляк.

Вольга Быкоўская (журналістка) — штраф 675 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Алена Жуковіч.

Ян Грыб, пісьменнік. Кастрычніцкі суд Мінска. 15 студзеня. Штраф 810 рублёў.

Зміцер Казлоў (блогер, вядомы пад псеўданімам «Шэры кот») — 15 сутак арышту, ніякія дэталі суду невядомыя, сам Казлоў знаходзіўся пад арыштам. Яшчэ адзін суд над ім павінен быў прайсці 10 студзеня ў Менску, працэс перанесены на 27 студзеня.

Алесь Марачкін, пісьменнік, мастак — 810 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, судзьдзя Анатоль Барысёнак.

Уладзімер Някляеў, пісьменнік — штраф 810 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя — Тацяна Шоцік.

Эдуард Пальчыс (блогер) — штраф 810 рублёў, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Аляксей Кісляк.

Пётра Садоўскі, эсэіст — штраф 810 рублёў, арт. ч.1 23.34 КаАП, суддзя Іван Касьцян. Яшчэ адну справу паслалі на дапрацоўку.

Павал Севярынец, пісьменнік і палітык — 30 сутак арышту (два разы па 15 сутак), ч.3 арт. 23.34 КаАП, суддзя Вера Галакова

Мікалай Трафімчук, пісьменнік  — штраф 540 рублёў, за ўдзел у акцыі 21 снежня, паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП, суддзя — Юлія Варакса.

Сяргей Ціханоўскі (блогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни») — 15 сутак арышту, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Аляксандр Мохараў.





Два працэсы адносна пісьменніка Яна Грыба паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП перанесеныя на 15 студзеня ў сувязі са станам здароўя падсуднага.

Справа журналісткі газеты "Новы Час" Дзіяны Серадзюк адпраўленая на дапрацоўку.

Справа перакладчыка, аглядальніка газеты "Народная Воля" Лявона Баршчэўскага адпраўленая на дапрацоўку.

Вынік працэсу над журналістам газеты "Новы Час" Мікалаем Дзядком невядомы, сам ён на суд не хадзіў.


Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Паводле Радыё Свабода