У Мінску развіталіся з Анатолем Цітовым

Памёр славуты гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў. Пра гэта Свабодзе паведамілі ягоныя сябры.

Яму было 73 гады.

У апошні час шмат хварэў, але да апошняга працаваў над новымі кнігамі.

Анатоль Цітоў — аўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі, у тым ліку «Гербы беларускіх гарадоў» (1983), «Гарадская геральдыка Беларусі» (1989), «Наш сімвал — Пагоня» (1993), «Геральдыка Беларусі» (2010), «Гербоўнік беларускіх гарадоў» (2015) ды інш.

На пачатку 1990-х Анатоль Цітоў уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савету, якая распрацавала эталоны выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга.

Развітанне адбылося 8 студзеня па адрасе Альшэўскага, 12 з 14-й да 15-й гадзіны. Пахавалі навукоўца на Чыжоўскіх могілках.



Наша Ніва