У Мінску развіталіся з Валерам Стралко
Дата публікацыі: 26.03.2019
9500

Валер Стралко вядомы шматлікімі перакладамі беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і наадварот. Сярод перакладзеных ім беларускіх аўтараў — Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч ды інш.

У 2003 г. Валер Стралко быў узнагароджаны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Івана Франко за пераклады на беларускую мову твораў Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франко і сучасных украінскіх аўтараў, а таксама літаратурнай прэміяй імя Кандрата Крапівы за пераклад паэмы “Тарас на Парнасе” на ўкраінскую мову.
У 2006 г. узнагароджаны Нацыянальнай суполкай пісьменнікаў Украіны медалём "Ганаровая адзнака" за істотны ўнёсак у адраджэнне духоўнасці і асабістыя дасягненні ў літаратурнай творчасці.
У 2013 г. — лаўрэат Міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміяй імя Грыгорыя Скаварады за вялікую падзвіжніцкую працу з мэтай збліжэння ўкраінскай і беларускай літаратур.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"