Навіны
Дата публікацыі: 06.02.2019
15971
Труну з целам вялікага перакладчыка накрылі бел-чырвона-белым сцягам, верным якому Сёмуха заставаўся прынцыпова. Яшчэ ў 1990-я гады ён, найлепшы перакладчык краіны, быў выкінуты з працы ў дзяржаўным выдавецтве "Мастацкая літаратура". Лішне й казаць, што прадстаўнікі дзяржаўных структур ніяк не ўдзельнічалі ні ў арганізацыі пахавання, ні ў жалобнай грамадзянскай паніхідзе.
Каля труны сваякі, сын і дачка, расклалі памятныя ўзнагароды, пасведчанні Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтра, медалі Франіцішка Скарыны і нямецкія культурніцкія медалі. Нямецкія ўстановы памятаюць пра тое, што здзейсніў Васіль Сёмуха для папулярызацыі культуры Германіі ў Беларусі: спачувальны ліст даслаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар, кветкі ад Гётэ-Інстытута ў Мінску прывезла на развітанне супрацоўніца Інстытута Вера Дзядок.
Родныя й блізкія спачылага арганізавалі й невялікую, але надзвычай красамоўную выставу кніг, перакладзеных Васілём Сяргеевічам. Адно сказаць, што ўсе яны не змясціліся на стале: дзясяткі й дзясяткі аўтараў Германіі, Латвіі, Аўстрыі, Польшчы, ад класікаў -- Гётэ, Шылера, Грымельсгаўзена, Гофмана, Томаса Мана да больш сучасных Патрыка Зюскінда, Фрыдрыха Дзюрэнмата, геніі мадэрнісцкай літаратуры, найвыдатнейшыя паэты і паэткі Латвіі Візма Бэлшавіца, Аляксандр Чакс, Ян Райніс. І, канечне, Кніга Кніг — Біблія, перакладзеная Сёмухам ад пачатку да канца.
Жалобную паніхіду адкрыў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, які выказаў спачуванні дзецям і сваякам Васіля Сяргеевіча ад усёй пісьменніцкай арганізацыі. Барыс Пятровіч узгадаў шматлікія працы ў галіне перакладу, здзейсненыя Васілём Сёмухам, а таксама неацэнны ўнёсак у беларускую культуру — узгадаванне новага пакалення перакладчыкаў, якое згуртавалася вакол яго і пазней утварыла новую школу перакладу: Лявона Баршчэўскага, Змітра Коласа, Сяргея Шупу. Усе згаданыя прыехалі аддаць даніну павагі Майстру і сказалі нямала прачулых слоў, успамінаў пра сустрэчы і супольныя справы.
Барыс Пятровіч зачытвае спачуванні ад амбасадара Германіі Петэра Дэтмара
Перакладчык і выдавец Зміцер Колас
Зміцер Колас, які з'яўляецца не толькі вучнем, але й асноўным выдаўцом Васіля Сёмухі ў апошняе 10-годдзе, паабяцаў, што справа выдання таго, што створана Сёмухам будзе працягвацца, будуць новыя кнігі, прэзентацыі, бо далёка не ўсё яшчэ апублікавана. Ад імя Беларускага ПЭН-Цэнтра выступіла кіраўніца арганізацыі Таццяна Нядбай, якая зачытала верш "Душа" Карласа Шэрмана ў перакладзе Васіля Сёмухі. Абодва яны, і Шэрман і Сёмуха, напрыканцы 1980-х былі заснавальнікамі Беларускага ПЭНа.
Перакладчык Сяргей Шупа
Пра любоў Васіля Сёмухі і веру ў добрую будучыню беларускай справы распавёў Уладзімір Някляеў. Ён гаварыў, што Васіль Сяргеевіч надзвычай глыбока перажываў той прыгнечаны стан, у якім знаходзіцца цяпер беларуская культура, і да канца верыў, што пералом павінен вось-вось адбыцца. Ад вернікаў выступіў пастар Царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў, прагучала Біблія ў перакладзе спадара Васіля.
Выказаць спачуванні і аддаць належную пашану выдатнаму літаратару прыйшлі многія беларускія пісьменнікі і перакладчыкі: Леанід Дранько-Майсюк, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Яўген Бяласін, Леанід і Вера Галубовіч, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака, Марына Шода, Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута, Уладізмір Ягоўдзік і шмат хто яшчэ.
Пасля заканчэння грамадзянскай паніхіды адбылося адпавянне па ўніяцкім абрадзе.
Неўзабаве пасля крэмацыі пахаванне адбудзецца на Радзіме перакладчыка — Пружаншчыне.
Ціхан Чарнякевіч

[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------