У нас з'явіўся Telegram-канал!

У ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з'явіўся свой тэлеграм-канал. Запрашаем падпісвацца!

Днямі ў нашай арганізацыі адкрыўся новы канал камунікацыі ў сацыяльных сетках. Па спасылцы: https://t.me/lit_bel аператыўна змяшчаюцца актуальныя навіны культурнага і літаратурнага жыцця, звесткі пра новыя публікацыі на сайце СБП і на іншых галіновых пляцоўках. У тэлеграм-канале Саюза мы будзем як мага хутчэй паведамляць пра падзеі, звязаныя з беларускай літаратурай.

На сённяшні дзень тэлеграм-каналы ў Беларусі сталі найбольш папулярнай сацыяльнай сеткай, у тым ліку з прычыны таго, што летам у дачыненні да многіх інтэрнэт-рэсурсаў былі ўведзеныя блакіроўкі з боку Міністэрства інфармацыі. Яшчэ адной прычынай з'яўляюцца абмежаванні доступу да інтэрнэту, многія з якіх не распаўсюджваюцца на тэлеграм-каналы. Па спасылцы https://t.me/lit_bel вы зможаце атрымаць інфармацыю нават, калі наш сайт будзе абмежаваны ў дасяжнасці.

Будзьце разам з намі! Далучайцеся!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"