У новым "Кантэксце" — Максім Клімковіч!



ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

Кніжныя рэкорды, творчыя тандэмы і свабода ліхіх 90-х. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з празаікам, сцэнарыстам, драматургам Максімам Клімковічам.

Клімковіч Максім Аляксандравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску. Празаік, драматург. Ааўтар п’ес «Вiта Брэвiс, цi Нагавiцы Сьвятога Георгiя», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат», дэтэктыўных аповесцяў і раманаў «Сцэнар смерці», «Карона Вiтаўта Вялiкага», «Люстраная фіранка», «Здані і пачвары Беларусі» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам, кінарамана-фарса «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам) «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам) і інш. Жыве ў Мінску.

Будзьце ў "Кантэксце" і падпісвайцеся на наш канал!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"