"У пошуках сэнсу" — выйшла кніга інтэрв'ю і дыялогаў са Святланай Алексіевіч

У серыі "Кнігарня пісьменніка" да 70-годдзя Нобелеўскага лаўрэата выйшла новая кніга Сяргея Шапрана.

Інтэрв'ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і Сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і іх галоўнага героя -- маленькага чалавека Чырвонай утопіі -- і ёсць зместам гэтай кнігі, якая пісалася-складвалася чвэрць стагоддзя.

_DSC0189_.jpg
У зборніку змешчаныя рэдкія фотаздымкі з хатняга архіву, з сустрэч з калегамі-пісьменнікамі, якія таксама будуць цікавыя шырокай публіцы.
   
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"