Уганараванне лаўрэатаў конкурсу імя Аляксея Караля

29 траўня, у дзень нараджэння Аляксея Караля, у 15.00 у культурніцкай прасторы "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх (ст.м. «Інстытут культуры», адразу за ГЦ «Мост») адбудзецца цырымонія ўганаравання лаўрэтаў конкурсу маладых журналістаў імя Аляксея Караля, арганізаванага газетай "Новы Час" і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Уваход вольны. Запрашаем!

Будуць адзначаныя работы і іх аўтары ў чатырох намінацыях:
    • найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
    • найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
    • найлепшы культурна-гістарычны матэрыял
    • найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял (спецыяльная намінацыя ад Сакратарыяту ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў")
Для ўдзельнікаў конкурсу будуць арганізаваныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя асобы Беларусі, сярод якіх гісторык і публіцыст Ігар Мельнікаў («Захапляльная гісторыя»), паэт, літаратарка і аўтарка Валярына Кустава («Рэаліці-шоў і шчырыя размовы па-беларуску»), праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч («Нясумныя правы чалавека»); журналіст, намеснік рэдактара «Новага Часу» Сяргей Пульша («Як працаваць з навінамі і аналітыкай»); пісьменніца і аўтарка «Новага Часу» Марыя Мартысевіч («Тэксты пра культуру, якія не пакідаюць чытачоў абыякавымі») і іншыя.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"