Улады хочуць ліквідаваць Згуртаванне "Бацькаўшчына" і ТБМ


Улады вырашылі ліквідаваць аб'яднаньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і Таварыства беларускай мовы (а разам зь ім — газэты «Новы час» і «Наша слова»)

Разгляд позвы аб ліквідацыі ТБМ прызначаны на 27 жніўня. Паколькі ТБМ зьяўляецца заснавальнікам газэт «Новы час» і «Наша слова», у выпадку ліквідацыі ТБМ як юрасобы Мінінфарм павінен будзе ануляваць пасьведчаньне газэт аб дзяржрэгістрацыі ў якасьці СМІ. 

«Бацькаўшчына» акрамя лісту зь Вярхоўнага суду аб заведзенай справе аб ліквідацыі аб’яднаньня, атрымала ліст з СК, зь якога вынікае, што ў дачыненьні да Згуртаваньня завялі справу паводле ч. 3 арт. 361 КК РБ («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі»).



Радыё Свабода