Уладзіміру Міхно — 55!


Уладзімір Фёдаравіч Міхно нарадзіўся 6 сакавіка 1964 года ў в. Чэрцы Лепельскага раёна. Скончыў Чэрскую васьмігодку, затым вучыўся ў Лепельскай СШ № 3. У 1986 скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў на Чашніччыне ў раённай газеце «Чырвоны прамень». З 1990 — у газеце «Чырвоная змена», з 1993 у «Настаўніцкай газеце». Уласны карэспандэнт па Віцебскай вобласці. Працуе ў газеце "Лепельскі Край". Жыве на Лепельшчыне. Выступае ў галіне прозы. У 1993 выйшла кніжка «Горкі зефір» у серыі "Бібліятэчка часопіса «Маладосць». У 1994 друкаваўся ў калектыўным зборніку «Карані». У 2008 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Першая кніга празаіка» выйшла аповесць «Азартныя гульні». З апавяданнямі выступае ў беларускім друку, на радыё. Сталы аўтар "Літаратурнай Беларусі" і часопіса "Дзеяслоў".

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Уладзіміра Фёдаравіча Міхно з днём нараджэння і зычыць моцнага здароўя, добрага настрою, натхнення на новыя кнігі!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"