Ушанаванне памяці Міхася Зарэцкага

Міхась Зарэцкі
На імя Шклоўскага раённага ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» прыйшоў ліст, дзе паведамляецца, што ў 2021 годзе гарадской бібліятэцы № 1 горада Шклова нададуць імя Міхася Зарэцкага. Падзея гэтая будзе сімвалічнай, бо ў 2021 годзе споўніцца 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка.

Справа ў тым, што маленства Міхася Зарэцкага прайшло ў вёсцы Зарэчча каля Шклова. Адсюль і псеўданім пісьменніка – Зарэцкі. Тут ён пачаў пісаць свае першыя творы. Міхась Зарэцкі – адзін з самых таленавітых беларускіх пісьменнікаў 1920-х –1930-х гадоў. Напісаў шэраг твораў, сярод якіх раманы «Сцежкі-дарожкі», «Вязьмо», аповесць «Голы звер». Быў расстраляны ў ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 года. 

Варта зазначыць, што ТБМ змагалася за ўшанаванне памяці Міхася Зарэцкага з 2001 года. І вось нарэшце Шклоўскі райвыканкам даў на гэта дазвол. 


Беларускае Радыё Рацыя