Успаміны Казько, вершы Законнікава, пераклады Баршчэўскага: новы нумар "Літаратурнай Беларусі" (+PDF)
Дата публікацыі: 20.05.2020
1350

У нумары:
ЗГАДКІ: успаміны Віктара КАЗЬКО пра перажытае і развагі пра будучае (з нагоды 80-годдзя аўтара)
ЭСЭ: Леанід ЛЕВАНОВІЧ пра календары ў жыцці чалавека
ПАЭЗІЯ: новая вершаваная нізка Сяргея ЗАКОННІКАВА «Вока вечнасці»
ЛЁСЫ: аповед Алы НІКІФОРСКАЙ «Се оставлѧетсѧ вамъ домъ…» і расшуканыя вершы Таццяны ЗІНЕНКА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Віктара СЛІНКІ «Далячынь дасягаецца проста…»
ШКАЛЯРЫЙ: чарговае апавяданне з будучай кнігі Уладзіміра АРЛОВА «Айчына: маляўнічая гісторыя»
ПЕРАКЛАД: перастварэнні Леанідам БАРШЧЭЎСКІМ вершаў ісландскага паэта Стэйна СТЭЙНАРА
ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА: Альжбета КЕДА пра першую аповесць Аляксея КАРПЮКА (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка)
СВЕТ: з замежнага літаратурнага жыцця
СПАМПАВАЦЬ НУМАР ЦАЛКАМ
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"